Святочны канцэрт да 955-годдзя Мінска

10 верасня зводны дзіцячы хор Мінска выступіў у святочным канцэрце, прымеркаваным да 955-годдзя сталіцы.

У складзе зводнага хору выступілі лепшыя дзіцячыя і маладзёжныя хоры сталіцы – узорныя калектывы «Тоніка» (кір. Святлана Белая), «Кантылена» (кір. Жанна Пупкевіч) і «Дэцыма» (кір. Аляксей Клімовіч) а таксама Канцэртны хор МДМК імя М. Глінкі (кір. Аляксей Снітко).

Зводны хор у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова выканаў песню Юрыя Чычкова на словы Міхаіла Пляцкоўскага «Дзяцінства – гэта я і ты».

На завяршэнні канцэрта ў выкананні народнага артыста Беларусі Уладзіміра Громава і зводнага дзіцячага хору прагучаў гімн сталіцы – «Песня пра Мінск» Уладзіміра Алоўнікава на словы Ігната Панкевіча.

Зводны дзіцячы хор Мінска пад кіраўніцтвам хормайстра і дырыжора Аляксея Снітко ўжо больш за 10 гадоў аб’ядноўвае яркія творчыя калектывы горада, з’яўляецца галоўным удзельнікам Мінскага харавога свята «Спявай, мая сталіца!», якое пройдзе ў 2023 годзе.