З 14 лютага па 27 сакавіка ў Маскве прайшоў XII Міжнародны конкурс юных музыкантаў «Чароўная ліра» – гэта адкрыты смотр сольных і ансамблевых музычных нумароў у рамках Маскоўскай гарадской комплекснай мэтавай праграмы выхавання моладзі «Спяваюць дзеці Масквы». Конкурс праводзіўся ў рамках праекта «Акадэмічная музыка – здабытак сусветнай музычнай культуры» і стаў той пляцоўкай, на якой выканальніцкія дасягненні прадставілі выхаванцы аб’яднанняў дадатковай адукацыі, навучэнцы спецыялізаваных музычных навучальных устаноў, музыканты-аматары.
Сёлета конкурс праходзіў у 12 інструментальных намінацыях, а таксама намінацыях «вакальнае народнае выканальніцтва», «сямейнае музіцыраванне», «настаўнік-вучань» і аб’яднаў больш за тысячу юных музыкантаў.
Журы ўзначальваў Аляксандр Уладзіміравіч Фісейскі – Заслужаны артыст Расіі, саліст Маскоўскай дзяржаўнай філармоніі, прафесар, загадчык кафедрай аргана і клавесіна РАМ імя Гнесіных.
У калегію журы таксама ўвайшлі Кацярына Аляксандраўна Мельнікава – кампазітар, лаўрэат прэміі Lady Budge па арганнай імправізацыі (Каралеўская акадэмія музыкі, Вялікабрытанія);
Маргарыта Анатольеўна Еськіна – лаўрэат міжнародных конкурсаў.
Вучаніца 3 класа фартэпіяннага аддзялення ДМШМ № 1 Алеся Баброўская, якая займаецца таксама па класе аргана (настаўнік Святлана Аляксандраўна Разько) прыняла ўдзел у конкурсе ў намінацыі «Арган» і па яго выніках стала Лаўрэатам III ступені!
Віншуем з высокім вынікам! Зычым далейшых творчых дасягненняў!