У Брэсце завяршыўся ІІ Рэспубліканскі анлайн конкурс «Вясёлка талентаў», арганізаваны філіялам «Брэсцкі абласны Палац культуры» ўстановы «Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў».
Конкурс праводзіўся па відэазапісах у некалькіх узроставых катэгорыях і па наступных намінацыях:
• харэаграфія
• вакал
• арыгінальны жанр
• выяўленчае мастацтва і дэкаратыўна-прыкладная творчасць
• інструментальная творчасць
• тэатральны і гутарковы жанры
• фота- і відэа творчасць
Фартэпіянны дуэт «Дубль-дыез» у складзе Фёдара Курыліна і Аляксандра Князя (настаўнікі Т.М. Мікуліч і Т.А. Камай) прынялі ўдзел у конкурсе з п’есай беларускага кампазітара Г.К. Гарэлавай «Званы трох цэркваў» з цыклу «Нядзельная музыка». Па выніках конкурснага адбору ансамбль стаў Лаўрэатам І ступені! Настаўнікі Т.М. Мікуліч і Т.А. Камай адзначаны падзячнымі лістамі.
Віншуем з высокім дасягненнем! Зычым паспяховых выступаў і далейшых творчых перамог!