Выпускны вечар – 2022

30 мая 2022 года ў Вялікай зале нашай школы адбыўся урачысты выпускны вечар. Пасведчанні аб заканчэнні дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 імя Л.П. Александроўскай атрымалі 73 вучня, сярод якіх 17 выдатнікаў. Віншаванні з заканчэннем школы прагучалі ад дырэктара школы Алы Іосіфаўны Майсцер.

Адкрыўся ўрачысты вечар канцэртам, у якім выпускнікі розных аддзяленняў прадэманстравалі свае дасягненні ў галіне музычнага выканальніцтва. Прыемна, што гэтыя навыкі вучні атрымалі ў сценах нашай школы, і мы ганарымся і заўсёды будзем ганарыцца імі.

Словы ўдзячнасці ў адрас адміністрацыі і педагогаў прагучалі таксама ад бацькоў нашых выпускнікоў. Бо ўсім вядома, які складаны і карпатлівы працэс навучання дзяцей музыцы. І гэта найпершая і красамоўная адзнака і пацверджанне якасці працы калектыву нашай школы.

Шчасця і поспехаў вам, выпускнікі! У добры шлях!