Канцэрт «Харавыя сустрэчы ў Ратушы»

28 мая 2022 года адбыўся грандыёзны канцэрт «ХАРАВЫЯ СУСТРЭЧЫ Ў РАТУШЫ»

У канцэрце прынялі ўдзел:

Зводны дзіцячы хор горада Мінска

Інструментальны ансамбль у складзе – Алесь Собаль (ударныя), Іван Шанцаў (гітара), Віктар Пынцікаў (бас-гітара), Марыя Троць і Кацярына Сяргеенка (фартэпіянны дуэт).

Харавы ансамбль сучаснай музыкі «Канцэрціна» Беларускага саюза кампазітараў (мастацкі кіраўнік – Аляксей Снітко)

Аркестр рускіх народных інструментаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі (мастацкі кіраўнік – Віталь Дубовік)

Змешаны хор Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі (мастацкі кіраўнік – Кіра Славінская).

Народная артыстка Рэспублікі Беларусь Анастасія Масквіна

Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Жанет

Артысты Вялікага тэатра Беларусі Аляксандр Гелах, Дар’я Гаражанка і Віктар Мендзялёў.

Салісты – Кірыл Кучынскі, Данііл Савеня, Дзяніс Шыман.

Аўтар праекта і галоўны хормайстар мерапрыемства Аляксей Іванавіч Снітко.

Узорны хор «ТОНІКА» ДМШМ №1 імя Л.П. Александроўскай (кіраўнік Святлана Аляксандраўна Белая, канцэртмайстар Паліна Яўгенаўна Цярнова) у складзе Зводнага дзіцячага хору горада Мінска выканаў «Італьянскую польку» Сяргея Рахманінава (перакладанне В. Папова).