27 мая 2022 года ў Малой зале ДМШМ № 1 адбыўся справаздачны канцэрт хору 1 класа народнага і духавога аддзяленняў, а таксама навучэнцаў па пастаноўцы голасу (настаўнік Т.М. Шамякіна).
Канцэртную праграму адкрыла выступленне хору, у выкананні якога прагучала гарэзная «Казачка пра тое і пра сёе» з оперы «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага, якая так упадабалася юным выканаўцам. Яркім нацыянальным каларытам была адзначана папулярная ў Японіі народная песня «Фуджы сан», выкананая вучнямі на японскай мове.
Сольныя нумары адрозніваліся разнастайнасцю – ад класікі (В.А. Моцарт песня «Задаволенасць жыццём»), кінамузыкі («So this is Love» з мультфільма «Cinderella», «Месячная рака» з кінафільма «Сняданак у Ціфані»), джаза («Калі я стану мільянерам» з мюзікла «Том Соер») да беларускай песеннай лірыкі (І. Лучанок «Мой родны кут»).
Канцэрт прайшоў у цёплай атмасферы і творчых зносінах.