Віншуем навучэнцаў духавога і струннага народнага аддзяленняў – пераможцаў IX Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва «Ільвяня» («Лідскі вянок») – 2022!

14 мая 2022 года на базе Дзіцячай школы мастацтваў г. Ліды прайшоў чарговы этап IX Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва «Ільвяня» (Лідскі вянок). У гэты дзень адбыліся конкурсныя праслухоўванні юных выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах.

Навучэнцы духавога аддзялення Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай увайшлі ў лік пераможцаў конкурсу:

Дзмітрый Дзееў (ударныя інструменты) – Лаўрэат II ступені (настаўнік А. Ганькова, канцэртмайстар Э. Шырынаў)

Цімафей Чаркасаў (кларнет) – Лаўрэат II ступені (настаўнік Н. Ільюшчанкава, канцэртмайстар І. Пшанічная)

Сафія Пляганская (ударныя інструменты) – Лаўрэат III ступені (настаўнік А. Ганькова, канцэртмайстар Э. Шырынаў)

Сафія Сангдэль (кларнет) – Дыпламант I ступені (настаўнік Н. Ільюшчанкава, канцэртмайстар І. Пшанічная)

Соф’я Ярмошка (кларнет) – Дыпламант I ступені (настаўнік Н. Ільюшчанкава, канцэртмайстар І. Пшанічная)

Варвара Ёрш (кларнет) – Дыпламант II ступені (настаўнік Н. Ільюшчанкава, канцэртмайстар І. Пшанічная)

Дыпломамі «За высокае педагагічнае майстэрства і развіццё нацыянальных традыцый музычнага мастацтва Беларусі» ўзнагароджаны А. Ганькова, Н. Ільюшчанкава, Э. Шырынаў, І. Пшанічная.

Таксама віншуем Васіля Антановіча (балалайка) – Лаўрэата II ступені IX Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва «Ільвяня» (Лідскі вянок)! Выступленне навучэнца ДМШМ №1 імя Л.П. Александроўскай падрыхтавалі настаўнікі Юрый Леанідавіч Жайловіч і Таццяна Сяргееўна Марозава, канцэртмайстар Ганна Сяргееўна Лузанава!

Віншуем з высокімі вынікамі! Зычым пераможцам конкурсу творчых дасягненняў, перамог і адкрыццяў новых гарызонтаў у свеце музыкі!