18 красавіка 2022 года на базе Магілёўскай ДМШМ № 3 імя М.М. Салдатава прайшоў II Адкрыты Рэспубліканскі конкурс піяністаў імя Р.І. Шаршэўскага. Мэты конкурсу – выяўленне і падтрымка таленавітых навучэнцаў, павышэнне ўзроўню сучаснага дзіцячага фартэпіяннага выканальніцтва, прапаганда беларускай фартэпіяннай музыкі, устанаўленне творчых кантактаў.
Конкурс праводзіўся ў 2 этапы (адборачным і заключным) у намінацыі «Фартэпіяна (сола)» у 4 узроставых катэгорыях.
Навучэнка фартэпіяннага аддзялення ДМШМ №1 імя Л.П. Александроўскай Аліна Раткевіч (настаўнік Наталля Іванаўна Чарнавокая) прыняла ўдзел у конкурсе і стала Лаўрэатам II ступені!
Віншуем з дасягненнем высокага выніку і зычым далейшых творчых поспехаў!