7 – 8 мая 2022 года ў Бабруйску на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў № 2 імя У.У. Алоўнікава» прайшоў VI Рэспубліканскі конкурс піяністаў імя У.У. Алоўнікава.
У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 145 піяністаў з розных куткоў Беларусі, былі прадстаўлены ўсе вобласці. Узрост дзяцей ад 6 да 19 гадоў. Юныя музыканты спаборнічалі ў дзвюх намінацыях «Фартэпіяна. Сола» і «Фартэпіяны ансамбль».
Старшынёй журы конкурсу выступіў Ігар Алоўнікаў, сын У.У. Алоўнікава, народны артыст Беларусі, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Навучэнцы фартэпіяннага аддзялення ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай Юлія Шымчак (2 клас) і Дар’я Шыпуль (5 клас) (настаўнік А.А. Дземідзенка) у намінацыі «Фартэпіяна. Сола» сталі Лаўрэатамі III ступені!
Віншуем з высокімі вынікамі! Зычым новых творчых здзяйсненняў!
