Віншуем Марту Корсак – Лаўрэата III Міжнароднага конкурсу выканальніцкіх мастацтваў «Алея зорак»!

1 мая 2022 года прайшоў III Міжнародны конкурс выканальніцкіх мастацтваў «Алея зорак». Арганізатарам конкурсу стаў Творчы Фонд «Ніка». Конкурс праводзіўся па відэаматэрыялах у наступных намінацыях: Інструментальны жанр, Вакальны жанр, Мастацкае чытанне і аўтарскі верш, Тэатр, Харэаграфія, Дэкаратыўна-прыкладная творчасць, Выяўленчае мастацтва, Фатаграфія.

Вучаніца ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай Марта Корсак (настаўнік М.С. Матох) прыняла ўдзел у конкурсе і па яго выніках стала Лаўрэатам II ступені!

Віншуем Марту і яе настаўніка з перамогай! Зычым далейшага творчага росту і новых дасягненняў!