Віншуем пераможцаў IX Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу «ЛьВёнак» (Лідскі вянок)!

8 мая 2022 года ў г. Ліда адбыўся IX Рэспубліканскі фестываль-конкурс «ЛьВёнак» (Лідскі вянок), катэгорыя «эстрадныя спевы сола і ансамблі».

Па выніках праслухоўванняў навучэнцы нашай школы сталі лаўрэатамі і дыпламантамі конкурсу:

Лізавета Бяганская – Лаўрэат II ступені;

Вакальны ансамбль «Con Calore» у складзе Лізаветы Бяганскай, Улады Агеенка і Таццяны Ясінскай – Лаўрэат II ступені;

Кіра Даўгалёва – Лаўрэат III ступені;

Дар’я Бяляева, Улада Агеенка, Таццяна Ясінская – Дыпламанты I ступені!

Настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская, канцэртмайстар Эльдар Эльмаравіч Шырынаў былі адзначаны дыпломамі «За высокае педагагічнае майстэрства і развіццё нацыянальных традыцый музычнага мастацтва Беларусі».

Віншуем з высокімі вынікамі! Зычым далейшых творчых поспехаў!