Канферэнцыя, прысвечаная беларускай музыцы ў год гістарычнай памяці

У год гістарычнай памяці творчыя работы навучэнцаў выпускных класаў па курсе «Музыка Беларусі» былі прадстаўлены ў выглядзе рэфератаў або прэзентацый з аўдыё- і відэаілюстрацыямі. У якасці тэм былі выбраны творчыя партрэты знакамітых асоб музычнай культуры мінулага і сучаснасці (старонкі жыцця і творчасці С. Манюшкі, Д. Лукаса, Я. Цікоцкага, Я. Глебава; творчыя сувязі А. Русака, І. Любана, Д. Захара, І. Жыновіча і Л. Александроўскай, стылявыя і жанравыя рысы музыкі для беларускіх цымбал у творчасці кампазітара В. Лыскаўца, творчы партрэт Л. Александроўскай, тэатральныя жанры беларускай музыкі.

Сваімі яркімі ўспамінамі аб уроках музычнай літаратуры кампазітара Я. Цікоцкага, які працаваў у нашай школе ў пасляваенныя гады, падзялілася Т. Афоніна.

Асобная ўвага была нададзена тэме другой сусветнай вайны і развіццю нацыянальнага мастацтва ў ваенны перыяд.

Выступленні 14 удзельнікаў канферэнцыі ахапілі каля 200 гадоў развіцця беларускага музычнага мастацтва і былі з непадробнай цікавасцю ўспрыняты слухачамі.