5 красавіка 2022 года адбыўся VIII Міжнародны фестываль «Дні музыкі Д.Д. Шастаковіча ў Калінінградзе», прысвечаны творчасці вялікага кампазітара Дзмітрыя Дзмітрыевіча Шастаковіча. У праграме фестывалю праводзіўся Міжнародны конкурс юных піяністаў. Нашу краіну прадстаўляла навучэнка Анастасія Шымчак (настаўнік А.Ю. Логінава). Яе выступленне атрымала высокую ацэнку ўсіх членаў журы. Анастасія стала Лаўрэатам I ступені і была ўзнагароджана спецыяльным дыпломам за лепшае выкананне твора Д.Д. Шастаковіча.
Віншуем Анастасію і яе настаўніка з перамогай! Зычым новых творчых дасягненняў!