Адбыўся канцэрт харавой і вакальнай музыкі навучэнцаў 2-3 класаў інструментальнага аддзялення

25 красавіка 2022 года адбыўся канцэрт харавой і вакальнай музыкі навучэнцаў 2-3 класаў інструментальнага аддзялення (кіраўнік Кацярына Сяргееўна Бакун, канцэртмайстар Дар’я Уладзіміраўна Новікава).

Хлопцы са шчырым натхненнем выканалі сачыненні В. Моцарта, Ц. Кюі, М. Парцхаладзе, Я. Дубравіна, В. Сярых, А. Атрашкевіч, Л. Захлеўнага.

Канцэрт прайшоў у цудоўнай атмасферы творчасці, напоўніўшы ўсіх станоўчымі эмоцыямі.