31 сакавіка і 1 красавіка 2022 года ў Белай зале «Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу Храм-Помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню нашай Айчыны» прайшоў IV Міжнародны фестываль-конкурс «Планета сяброўства». Заснавальнікам і арганізатарам конкурсу выступіла школа-студыя сучасных мастацтваў «Letto» пры падтрымцы Беларускага саюза музычных дзеячаў. Кон-курс праходзіў у наступных намінацыях: «Вакал», «Інструментальнае выканальніцтва», «Харэаграфія», «Тэатр», «Мода». Ён сабраў на адной вялікай сцэне шмат таленавітых выканаўцаў, даў магчымасць абмену творчымі дасягненнямі, а таксама знаёмству з нацыянальным сучасным мастацтвам краін блізкага і далёкага замежжа – Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы.
Вучаніца 7 класа фартэпіяннага аддзялення нашай школы Арсенія Салавей, натхнёная сваёй уласнай фантазіяй, прыняла ўдзел у фестывале-конкурсе і атрымала абсалютную перамогу, стаўшы ўладальніцай Гран-Пры!
Настаўнікі Г.С. Лузанава і Н.А. Лінкевіч былі адзначаны Падзячнымі лістамі аргкамітэта фестывалю.
Віншуем з перамогай! Зычым далейшага творчага развіцця і поспехаў!
