У рамках правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці, у красавіку прайшоў VIII Мінскі гарадскі конкурс патрыятычнай песні.
Конкурс арганізаваны ўпраўленнем культуры Мінгарвыканкама і аддзелам па рабоце з калектывамі народнай творчасці і культурна-асветнымі ўстановамі ДУ «Мінскканцэрт».
Праслухоўванні праходзілі ў 3 этапы. Першы этап (5 красавіка) – адборачны раённы тур. Другі этап (18 красавіка) – гарадскі адборачны тур. І трэці этап – культурна-грамадская акцыя, прысвечаная Дню Перамогі з удзелам пераможцаў і дыпламантаў конкурсу, якая адбудзецца на адкрытай пляцоўцы горада Мінска 9 мая 2022 года.
Конкурс праводзіўся па дзвюх намінацыях: ансамблі (да 7 чалавек), індывідуальныя выканаўцы. У гарадскім этапе конкурсу выступілі 46 удзельнікаў. Сярод іх індывідуальныя выканаўцы, дуэты, вакальныя ансамблі.
На сцэне канцэртнай залы «Верхні горад» прагучалі самыя разнастайныя вакальныя творы: ад любімых песень часоў Вялікай Айчыннай вайны да сучасных кампазіцый пра Радзіму, пра Перамогу, пра Беларусь.
Лаўрэатам VIII Мінскага гарадскога конкурсу патрыятычнай песні стала настаўнік ДМШМ №1 імя Л.П Аляксандраўскай Ірына Аляксандраўна Мышкоўская!
Дыпломам І ступені раённага тура конкурсу ўзнагароджана навучэнка школы Улада Агеенка!
Віншуем! Зычым паспяховага выступу!