Віншуем Лаўрэатаў IV Міжнароднага конкурсу-фестывалю вакальнай і інструментальнай творчасці «Натхненне роднага краю»!

27 – 28 сакавіка 2022 года ў а.г. Стара-Барысаў адбыўся IV Міжнародны конкурс-фестываль вакальнай і інструментальнай творчасці «Натхненне роднага краю». Ён праходзіў у 9 намінацыях, 6 узроставых катэгорыях. У гэтым годзе ў конкурсе-фестывалі прынялі ўдзел каля 500 чалавек з розных краін. У складзе журы – кваліфікаваныя спецыялісты і заслужаныя дзеячы ў галіне інструментальнага і вакальнага мастацтва з Беларусі, Расіі, Казахстана, Латвіі, Сербіі.

Дыпломамі ў розных намінацыях былі адзначаны 16 навучэнцаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай:

Аліна РаткевічЛаўрэат I ступені (настаўнік Н.І. Чарнавокая)

Васіль АнтановічЛаўрэат I ступені (настаўнік Ю.Л. Жайловіч, канцэртмайстар Г.С. Лузанава)

Фартэпіянны дуэт у складзе Таісіі Платонавай і Нікі МаслёнчанкаЛаўрэат I ступені (настаўнік Н.І. Чарнавокая)

Ксенія ФіліпенкаЛаўрэат II ступені (настаўнік В.Ф. Калядка, канцэртмайстар Т.А. Камай)

Фартэпіянны дуэт у складзе Ксеніі Маянавай і Арцёма ХоцінаЛаўрэат II ступені (настаўнік В.І. Бяляўская)

Пётр КандратовічЛаўрэат III ступені (настаўнік Н.І. Чарнавокая)

Сямён РахлінЛаўрэат III ступені (настаўнік С.А. Руткевіч, канцэртмайстар М.А. Гібчык)

Аляксандра НехвядовічЛаўрэат III ступені (настаўнік А.А. Шчарбакова)

Дар’я ДашкевічЛаўрэат III ступені (настаўнік А.А. Шчарбакова)

Фартэпіянны дуэт «Дубль-дыез» у складзе Фёдара Курыліна і Аляксандра КнязяЛаўрэат III ступені (настаўнікі Т.М. Мікуліч, Т.А. Камай)

Ксенія Скітава-СтанкевічДыпламант I ступені (настаўнік Ю.В. Цэйгер)

Станіслаў КоўзелеўДыпламант I ступені (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар І.В. Пшанічная)

Вікторыя ГудДыпламант II ступені (настаўнік В.І. Бяляўская)

Высокую адзнаку працы атрымалі настаўнікі і канцэртмайстры школы, якія падрыхтавалі юных музыкаў, ад старшыні журы А.А. Цыганкова – прафесара РАМ імя Гнесіных, кампазітара, народнага артыста Расіі, Кавалера ордэна Дружбы.

Дыпломамі за педагагічнае майстэрства ўзнагароджаны Вольга Фёдараўна Калядка, Юрый Леанідавіч Жайловіч, Ніна Аляксееўна Ільюшчанкава, Таццяна Мікалаеўна Мікуліч, Таццяна Аляксееўна Камай, Наталля Іванаўна Чарнавокая, Анастасія Аляксандраўна Шчарбакова, Вікторыя Ігараўна Бяляўская, Юлія Віктараўна Цэйгер, Сяргей Анатольевіч Руткевіч!

Дыпломамі за канцэртмайстарскае майстэрства адзначаны Таццяна Аляксееўна Камай, Ганна Сяргееўна Лузанава, Ірына Валер’еўна Пшанічная, Марыя Алегаўна Гібчык!

Віншуем нашых таленавітых вучняў, іх настаўнікаў і канцэртмайстраў з цудоўнымі вынікамі! Зычым новых перамог і творчых дасягненняў!