Запрашаем усіх на канцэрт харавой і вакальнай музыкі навучэнцаў 2-3 класаў інструментальнага аддзялення (кіраўнік К.С. Бакун).
У праграме прагучаць сачыненні В. Моцарта, Ц. Кюі, М. Парцхаладзе, Я. Дубравіна, В. Сярых, А. Атрашкевіч, Л. Захлеўнага.
Пасля канцэрту нашы настаўнікі раскажуць пра вучэбную і канцэртную дзейнасць аддзела, адкажуць на пытанні па ўступнай кампаніі ў школу на вакальна-харавое аддзяленне.
Чакаем усіх з нецярпеннем! Будзем рады сустрэчы!
