Канцэрт беларускай музыкі «Мелодыі роднага краю»

13 красавіка 2022 года ў Малой зале ДМШМ № 1 адбыўся канцэрт беларускай музыкі «Мелодыi роднага краю». Навучэнцы фартэпіяннага і духавога аддзяленняў, а таксама іх настаўнікі выконвалі музыку беларускіх кампазітараў. У ролі вядучых традыцыйна выступалі самі вучні – выпускніцы Аляксандра Нехвядовіч і Паліна Кручкова.

У выкананні навучэнцаў прагучалі творы вядомых беларускіх кампазітараў Г. Вагнера, Я. Глебава, Г. Гарэлавай, таксама былі прадстаўлены ўласныя сачыненні дзяцей.