Віншуем удзельнікаў ІІІ Мінскай гарадской адкрытай музычна-тэарэтычнай алімпіяды!

3 красавіка 2022 года ва УА «МДМК імя М. Глінкі» адбылася III Мінская гарадская адкрытая музычна-тэарэтычная алімпіяда. Сёлета яна сабрала каля 100 удзельнікаў – юных аматараў тэорыі музыкі, сальфеджыа і музычнай літаратуры. Алімпіяда праходзіла ў 2-х намінацыях «Сальфеджыа» і «Музычная літаратура». У ёй прынялі ўдзел вучні 6 – 7 класаў 7-гадовага тэрміну навучання і 4 – 5 класаў 5-гадовага тэрміну навучання дзіцячых музычных школ мастацтваў г. Мінска.

Сярод удзельнікаў Алімпіяды былі і навучэнцы ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай, якія паказалі высокі ўзровень валодання музычна-тэарэтычнымі ведамі і слыхавымі навыкамі.

Дыплом III ступені ў намінацыі «Сальфеджыа» Група В (навучэнцы 7-х класаў сямігадовага тэрміну навучання):

Анатоль Лыскавец (настаўнік Н.А. Лінкевіч)

Граматы «За паспяховае выступленне на музычна-тэарэтычнай алімпіядзе» ў намінацыі «Сальфеджыа» Група А (навучэнцы 7-х класаў сямігадовага тэрміну навучання):

Ульяна Кудзіна (настаўнік М.М. Каляда)

Марта Сапоненка (настаўнік А.В. Каснерык)

Філіп Карповіч (настаўнік Н.А. Лінкевіч)

Граматы «За паспяховае выступленне на музычна-тэарэтычнай алімпіядзе» ў намінацыі «Сальфеджыа» Група С (навучэнцы 6-х класаў сямігадовага тэрміну навучання):

Дар’я Чыпізубава (настаўнік Н.Я. Курыліна)

Сафія Вялічкевіч (5кл.) (настаўнік Н.Я. Курыліна)

Аляксандра Навумовіч (настаўнік М.М. Каляда)

Граматы «За прафесійнае педагагічнае майстэрства» атрымалі педагагі Марына Міхайлаўна Каляда, Алена Валер’еўна Каснерык, Наталля Яўгенаўна Курыліна, Наталля Аляксандраўна Лінкевіч.

Віншуем нашых дапытлівых і мэтанакіраваных вучняў і іх настаўнікаў з дастойнымі вынікамі! Зычым павышаць свой узровень музычных ведаў і далейшых перамог на ніве музыказнаўства!