Запрашаем на інтэрактыўныя экскурсіі па школе!

Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай запрашае на групавыя інтэрактыўныя экскурсіі для навучэнцаў пачатковых класаў і іх бацькоў.

Пачынаючы з мая 2022 года ўпершыню запланавана правядзенне інтэрактыўных экскурсій, якія пазнаёмяць мінчан дашкольнага і школьнага ўзростаў з гісторыяй школы, з паняццем урок музыкі, з рознымі музычнымі інструментамі.
Нашы госці змогуць паспрабаваць сябе ў ролі юных музыкантаў.

Уваход вольны. Папярэдні запіс па тэл: +375 17 378 72 71