Віншуем Лаўрэатаў I Мінскага гарадскога адкрытага конкурсу дзіцячых аркестраў «АРКЕСТРЫНА»!

8 – 9 красавіка 2022 года ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.І. Глінкі адбыўся I Мінскі гарадскі адкрыты конкурс дзіцячых аркестраў «АРКЕСТРЫНА». Творчыя калектывы ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай прынялі ўдзел у выканальніцкім спаборніцтве. Віншуем нашых настаўнікаў і юных музыкаў з паспяховымі выступамі!

Камерны струнны аркестр (кіраўнік Н.П. Цэхановіч)

Узорны аркестр народных інструментаў (кіраўнік В.К. Шымчак)

Узорны духавы аркестр «Ліра» (кіраўнік Л.Л. Каліноўскі)

«Аркестрына» (прамы эфір): https://youtu.be/_iNYXX8qUcM