Канцэрт у рамках III Міжнароднага фестывалю «Беларускія фартэпіянныя асамблеі»

У рамках ІІІ Міжнароднага фестывалю «Беларускія фартэпіянныя асамблеі» 5 красавіка 2022 года ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбыўся канцэрт навучэнцаў Дзіцячых музычных школ мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

У канцэрце прыняў удзел фартэпіянны дуэт навучэнцаў нашай школы.

У выкананні Хуайлэ Чэнь (настаўнік Ірына Валянцінаўна Бяганская) і Стэфаніі Шаўлікавай (настаўнік Таццяна Мікалаеўна Мікуліч) прагучала першая частка санаты Рэ мажор В.А. Моцарта.

Ад усёй душы віншуем з паспяховым выступам!