Віншуем Карыну Арэшаву-Каменскую – уладальніка Гран-пры VIII Міжнароднага фестывалю-конкурсу «НОВЫЯ ВЯРШЫНІ-2022»!

З 18 па 23 сакавіка 2022 г. у Мінску прайшоў VIII Міжнародны фестываль-конкурс «НОВЫЯ ВЯРШЫНІ-2022».

У гэтым годзе конкурс праходзіў у вочнай і завочнай форме ў два туры (паўфінал, фінал). Ён аб’яднаў 4260 канкурсантаў з Беларусі, Казахстана, Славеніі, Арменіі, Грузіі, Малдовы, Кітая, Расіі. Міжнародны склад журы ацэньваў выступленні юных артыстаў больш чым у 10 намінацыях.

Навучэнка ДМШМ №1 імя Л.П. Александроўскай Карына Арэшава-Каменская (настаўнік Ксенія Алегаўна Вашчанка) стала ўладальнікам ГРАН-ПРЫ конкурсу!

Віншуем Карыну і яе настаўніка! Зычым уражлівых перамог і творчага натхнення!