Віншуем лаўрэатаў і дыпламантаў X Мінскага гарадскога адкрытага конкурсу «Дэбют»!

Юбілейны X Мінскі гарадскі адкрыты конкурс «Дэбют» прайшоў з 25 па 29 сакавіка ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.І. Глінкі. Конкурс праводзіўся па спецыяльнасці «фартэпіяна» ў намінацыі «Фартэпіянныя ансамблі» і па спецыяльнасці «музычна-тэарэтычныя дысцыпліны» ў намінацыі «Кампазіцыя».

Заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі каля 70 фартэпіянных ансамбляў, 15 юных кампазітараў. Былі прадстаўлены практычна ўсе музычныя школы г. Мінска.

Журы прадстаўлялі вядомыя музыканты, выкладчыкі, кампазітары. У намінацыі «Фартэпіянныя ансамблі» старшыня журы – дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі кандыдат мастацтвазнаўства Наталля Громава, у намінацыі «Кампазіцыя» – прафесар кафедры кампазіцыі БДАМ, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь кампазітар Віктар Войцік.

Навучэнцы ДМШМ № 1 імя Л.П. Аляксандроўскай прынялі ўдзел у конкурсе і па рашэнні журы атрымалі наступныя ўзнагароды

у намінацыі «Фартэпіянны ансамбль»:

дуэт Хуайлэ Чэнь і Стэфанія Шаўлікава (настаўнікі І.В. Бяганская, Т.М. Мікуліч)Лаўрэат I ступені

дуэт Настасся Друцько і Марыя Юшкевіч (настаўнікі І.В. Беганская, А.У. Мельнік)Лаўрэат III ступені

Дыпламантамі конкурсу сталі:

дуэт Цімафей Зайцаў і Раман Швяцоў (настаўнік Ю.В. Цэйгер)

дуэт Юлія Шымчак і Малгажата Сасноўская (настаўнікі А.Ю. Логінава, А.А. Дземідзенка)

у намінацыі «Кампазіцыя»:

Дамір Пратасевіч (настаўнік – М.М. Каляда)Лаўрэат III ступені.

Віншуем нашых вучняў і іх настаўнікаў з годнымі вынікамі! Зычым далейшых творчых перамог!