З 2 па 15 сакавіка 2022 года ў г. Ялец (Расія) пры падтрымцы Упраўлення культуры адміністрацыі гарадской акругі г. Ялец, МБУДА «ДШМ №1 г. Яльца» адбыўся ХII Міжнародны конкурс сярод музыкантаў «RAND MUSIC ART»!
Лаўрэатамі III ступені ў намінацыі «Фартэпіянны ансамбль» сталі:
Варвара Крывенка (клас настаўніка Вікторыі Ігараўны Бяляўскай) і Марыя Афанасьева (клас настаўніка Анастасіі Аляксандраўны Шчарбаковай)!
Дыпламантамі конкурсу сталі:
у намінацыі «Фартэпіяна сола» Аляксандра Нехвядовіч (клас настаўніка Ана-стасіі Аляксандраўны Шчарбаковай),
фартэпіянны дуэт у складзе Ксеніі Маянавай і Арцёма Хоціна (клас настаўніка Вікторыі Ігараўны Бяляўскай)!
Віншуем нашых вучняў і зычым ім далейшых творчых поспехаў!