Віншуем Аляксандру Навумавіч і Мар’яну Каляду – Лаўрэатаў Міжнароднага шматжанравага фестывалю-конкурсу мастацтваў «Прызванне»!

1 – 4 лютага 2022 года прайшоў Міжнародны шматжанравы фестываль-конкурс мастацтваў «Прызванне» (г. Санкт-Пецярбург) пры ўдзеле вядучых творчых аб’яднанняў Расіі і краін СНД.

Падтрымка праекта ажыццяўлялася Незалежным фондам «Людзі XXI стагоддзя», а таксама групай кампаній «ART-РФ». Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу-фестывалю з’явіліся канцэртна-прадзюсерскі цэнтр «MusicMedia» (Масква//Санкт-Пецярбург), міжнародны арт-цэнтр «Спадчына», творчае аб’яднанне «Прэм’ера».

Конкурс праходзіў у дыстанцыйнай форме. Мэтамі і задачамі яго сталі пошук і падтрымка новых талентаў, папулярызацыя і развіццё прафесійнай і аматарскай творчасці.

Скрыпічны дуэт навучэнцаў ДМШМ № 1 імя Л.П. Аляксандраўскай у складзе Аляксандры Навумовіч і Мар’яны Каляды (настаўнікі І. Брылеўская, Н. Лянкевіч, канцэртмайстар І. Пшанічная) прынялі ўдзел у конкурсе і сталі ўладальніцамі дыплома Лаўрэата III ступені!

Віншуем навучэнцаў і іх настаўнікаў з заслужанай перамогай! Зычым далейшых творчых поспехаў!