З 26 па 30 студзеня 2022 года прайшоў 5-ы Міжнародны тэлепраект «Кубак сяброўства». Конкурс сабраў у г. Мінску ўдзельнікаў з 9 краін.
Самыя таленавітыя дзеці з усяго свету спаборнічалі ў пяці розных намінацыях: харэаграфічнае, вакальнае, тэатральнае, інструментальнае і выяўленчае мастацтва.
Ацэньвалі выступленні ўдзельнікаў прафесійныя члены журы, сярод якіх –заслужаныя дзеячы культуры, уплывовыя асобы ў сферы шоу-бізнесу, а таксама зоркі эстрады.
Навучэнцы ДМШМ №1 таксама прынялі ўдзел у творчым праекце. Па выніках конкурсных праслухоўванняў Карына Арэшава-Каменская і Сафія Абух (настаўнік Ксенія Алегаўна Вашчанка) сталі Лаўрэатамі II ступені, Улада Агеенка – Лаўрэатам III ступені (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская).
Віншуем нашых навучэнцаў з перамогай! Зычаем далейшых творчых поспехаў і дасягненняў!