22 лютага 2022 года ў вялікай канцэртнай зале школы адбыўся канцэрт першакласнікаў аддзялення духавых і ўдарных інструментаў «Пасвячэнне ў музыканты». Першае выступленне навучэнцаў адбылося ў незабыўнай святочнай атмасферы. Кожны ўдзельнік быў удастоены «музычнай узнагароды» – памятнага медаля і ацэнены ўдзячнай публікай у асобе настаўнікаў і бацькоў.