Анонс творчага вечара «Бераг белых буслоў»

28 лютага 2022 года ў 18.00 у вялікай канцэртнай зале ДМШМ №1 адбудзецца творчы вечар «Бераг белых буслоў».

Прагучыць інструментальная, харавая, вакальная, аркестравая музыка Віктара Лыскаўца ў выкананні артыстаў беларускай эстрады, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, а таксама лаўрэатаў і дыпламантаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. У мерапрыемстве прымуць удзел члены саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, акцёры тэатра і кіно, харэаграфічныя і харавыя калектывы.

Сардэчна запрашаем на сустрэчу з аўтарскай музыкай!