Адборачны тур III Мінскай гарадской музычна-тэарэтычнай алімпіяды

14 лютага ў ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай прайшоў адборачны тур III Мінскай гарадской музычна-тэарэтычнай алімпіяды. У ёй прынялі ўдзел 14 вучняў розных аддзяленняў. Навучэнцы 4-7 класаў праверылі свае веды па музычнай грамаце і слыхавыя навыкі па сальфеджыа. Мерапрыемства выклікала цікавасць не толькі ў тых, хто бачыць музыку сваёй прафесіяй, але і з’яўляецца аматарам інтэлектуальных і слыхавых заданняў.

Для правядзення адборачнага тура і ацэнкі работ была запрошаная куратар ДМШМ № 1 па музычна-тэарэтычных дысцыплінах, старшыня цыклавой камісіі «Музыказнаўства» УА «МДМК імя М.І. Глінкі» – Святлана Пятроўна Рудэнка.

Па выніках адборачнага тура былі вызначаны ўдзельнікі гарадской алімпіяды, якія прадставяць школу 3 красавіка 2022 года на наступным этапе.