Віншуем Лаўрэатаў II Міжнароднага інтэрнэт-конкурсу мастацтваў «Ключ да таленту»/«The key to talent» 2022!

З 21 па 31 студзеня 2022 года ў горадзе Ліда прайшоў II Міжнародны інтэрнэт-конкурс мастацтваў «Ключ да таленту»/«The key to talent». Арганізатары конкурсу – ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў», ГА «Беларуская асацыяцыя духавых аркестраў і ансамбляў».

Конкурс праходзіў у дыстанцыйным фармаце. Юныя музыканты маглі праявіць свае здольнасці ў 7 намінацыях у розных галінах мастацтва. Выступленні ацэньвала прафесійнае журы з розных краін.

Вучні ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай прынялі ўдзел у конкурсе і былі ўдастоены высокіх узнагарод.

У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва» «Ансамбль. Фартэпіяна» – дуэт Ксенія Маянава і Арцём Хоцін (настаўнік В.І. Бяляўская)Лаўрэат II ступені!

У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва» «Ансамбль. Фартэпіяна» – дуэт Варвара Крывенка і Марыя Афанасьева (настаўнікі В.І. Бяляўская, А.А. Шчарбакова)Лаўрэат II ступені!

У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва» «Ансамбль. Скрыпка» – дуэт Аляксандра Навумовіч і Мар’яна Каляда (настаўнікі І.І. Брылеўская, Н.А. Лянкевіч, канцэртмайстар І.В. Пшанічная)Лаўрэат II ступені!

У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва» «Ансамбль. Скрыпка»ансамбль скрыпачоў малодшых класаў (настаўнік І.І. Мухамядзьярава, канцэртмайстар М.А. Яковіна) Лаўрэат III ступені!

У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва» «Фартэпіяна» Герман Кавалёнак (настаўнік В.І. Бяляўская)Дыпламант I ступені!

Віншуем вучняў і іх настаўнікаў з перамогамі! Зычым далейшых творчых поспехаў!