Творчая сустрэча з беларускімі кампазітарамі Аленай Атрашкевіч, Галінай Гарэлавай, Алінай Безенсон

10 снежня 2021 года чарговае мерапрыемства праекта «Музыка беларускіх кампазітараў пакаленню XXI стагоддзя» адбылося ў найстарэйшай музычнай школе сталіцы – ДМШМ №1 імя Л.П. Александроўскай.

Упершыню мерапрыемства праекта было прысвечана фартэпіяннаму кірунку беларускага музычнага мастацтва.

У творчым праекце прынялі ўдзел кампазітары Галіна Канстанцінаўна Гарэлава, Алена Віктараўна Атрашкевіч, Аліна Іванаўна Безенсон. Вядучая канцэрта – музыказнаўца Ірына Дэйкала.

У канцэрце прагучалі наступныя творы ў выкананні юных музыкантаў і іх педагогаў:

Г. Гарэлава

«Фея ў лодцы» (з цыклу «10 фей») вык. Аліна Занеўская і Ульяна Давыдоўская, настаўнік Вольга Аляксандраўна Аўчыннікава

«Восень» вык. Юлія Шымчак, настаўнік Алена Анатольеўна Дземідзенка

«Калыханка пад Каляды» вык. Іван Багдановіч, настаўнік Галіна Міхайлаўна Косціна

«Кароль з каралевай» (з цыклу «Фігуркі з каляровай паперы») вык. Марыя Пашкоўская, настаўнік Вольга Аляксандраўна Аўчыннікава

«Званы трох цэркваў» (з цыклу «Нядзельная музыка») вык. Фёдар Курылін і Аляксандр Князь, настаўнікі Таццяна Мікалаеўна Мікуліч і Таццяна Аляксееўна Камай

А. Безенсон

«Ландышы духмяна пахнуць» вык. Хуайлэ Чэнь, настаўнік Ірына Валянцінаўна Бяганская

«Сумны сабака» (з сюіты «Бабулін двор») вык. Ксенія Скітава-Станкевіч, настаўнік Юлія Віктараўна Цэйгер

«Скерца сонечных прамянёў» (з сюіты «Навальніца») вык. Усевалад Тышко, настаўнік Галіна Міхайлаўна Косціна

«Закінуты дом» вык. Настасся Друцько і Марыя Юшкевіч, настаўнікі Ірына Валянцінаўна Бяганская і Лідзія Валер’еўна Ласкутова

А. Атрашкевіч

«Песня смутку і надзеі» вык. Стэфанія Шаўлікава, настаўнік Таццяна Мікалаеўна Мікуліч

«Музычны дывертысмент» вык. настаўнікі фартэпіяннага аддзялення Ганна Сяргееўна Лузанава і Вікторыя Ігараўна Бяляўская

«Накцюрн» вык. Ганна Пілінога, настаўнік Вольга Аляксандраўна Аўчыннікава

«Вальс-ронда ў рамантычным стылі» (з сюіты для двух раяляў) вык. Міхаліна Гутнік і Сафія Велічкевіч, настаўнікі Алена Алегаўна Кліменка і Ірына Валянцінаўна Бяганская

«Тарантэла» (варыяцыі soprano-ostinato) (з сюіты для двух раяляў) вык. настаўнікі фартэпіяннага аддзялення Ганна Сяргееўна Лузанава і Марыя Аляксандраўна Яковіна

Я. Глебаў

Фантастычны танец N 1 вык. Уладзіслава Дубік, настаўнік Алена Юр’еўна Логінава

Фантастычныя танцы N 4 і 5 вык. Анастасія Шымчак, настаўнік Алена Юр’еўна Логінава