Канцэрт у бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога

2 снежня 2021 года ў бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога прайшоў семінар «Святло Яснай Паляны». На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі афіцыйныя асобы г. Мінска і госці з Расіі: А.І. Матвеева – дырэктар ДУ ЦСГІБ г. Мінска, Е.С. Піскунова – галоўны спецыяліст Маскоўскага выканкама, Г.В. Аляксеева – загадчыца аддзела навукова-даследчай працы музея-сядзібы «Ясная Паляна», заслужаны работнік культуры РФ, кандыдат філалагічных навук, член прэзідыума ІКОМ Расіі, Прэзідэнт Міжнароднага камітэта літаратурных музеяў і музеяў кампазітараў.

У канцэрце, які адбыўся ў рамках семінара, прынялі ўдзел вучні па класе кларнета ДМШМ № 1 г. Мінска: Варвара Ёрш, Яўген Чарнягоў, Цімафей Чаркасаў, Сафія Ярмошка (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар І.В. Пшанічная).

Адміністрацыя бібліятэкі выказвае падзяку намесніку дырэктара па выхаваўчай частцы Н.Я. Курылінай, педагогу Н.А. Ільюшчанкавай, канцэртмайстру І.В. Пшанічнай за велізарную дапамогу ў правядзенні мерапрыемства «Святло Яснай Паляны».