1 снежня 2021 года адбыўся канцэрт аддзялення мастацтва эстрады (сольныя спевы).
Канцэрт праходзіў у сяброўскай і святочнай атмасферы, падарыў гледачам пераднавагодні настрой.
У канцэрце бралі ўдзел вучні класаў педагогаў Я.А. Мышкоўскага, К.А. Вашчанка і І.А. Мышкоўскай. Для многіх гэты канцэрт стаў дэбютным. Таксама на сцэне выступілі лаўрэаты вакальных конкурсаў і былыя выпускнікі эстраднага аддзялення.
Нараўне з традыцыйнымі эстраднымі нумарамі гучалі сольныя і ансамблевыя кампазіцыі ў суправаджэнні раяля, у выкананні канцэртмайстра Э.Э. Шырынава. Былі прадстаўлены як творы беларускіх аўтараў, так і сусветныя эстрадныя і джазавыя хіты.