1 снежня 2021 года ў Доме інвалідаў адбыўся канцэрт вучняў і настаўнікаў ДМШМ № 1, прымеркаваны да Міжнароднага дня інвалідаў, які сусветная супольнасць штогод адзначае 3 снежня.
У канцэрце прынялі ўдзел вучні струнна-народнага і духавога аддзяленняў нашай школы Алекс Лукашэвіч, Юлія Бут-Гусаім, Дзяніс Чэкін, Аліна Філіпенка, Ксенія Філіпенка, Кацярына Марчанка, Вера Прышчыц, Мілана Тыкоцкая, Яраслава Дзяругіна, ансамбль мандаліністаў «Акцэнт» (кіраўнік В.Ф. Калядка), а таксама настаўнікі М.С. Матах, А.Ю. Кузняцова, С.А. Рагула, канцэртмайстар Т.А. Камай.
Арганізатарам і вядучай канцэрта была Г.У. Гаруппа.
У канцэртнай праграме прагучалі апрацоўкі народных песень (беларускіх, рускіх, чэшскіх), танцавальныя мелодыі розных краін (Іспаніі, Італіі, Лацінскай Амерыкі), а таксама рознахарактарныя і разнажанравыя п’есы (Раманс М. Матусоўскага, «Навагодняя песенька» М. Красева, «Сурок» Л. Бетховена, «Песенька пра белых мядзведзяў» А. Зацэпіна, «Старадаўні габелен» І. Тамарына, «Лісіны крок» С. Фёдарава, музыка з кінафільмаў.
Публіка вельмі цёпла вітала ўсіх удзельнікаў выступу. У падзяку за канцэрт вучням і настаўнікам школы былі ўручаны памятныя падарункі.