Адборачнае праслухоўванне да IX Мінскага гарадскога адкрытага конкурсу «Поющие струны» памяці Г.І. Жыхарава

5 лютага 2020 г. ў ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай адбылося адборачнае праслухоўванне да IX Мінскага гарадскога адкрытага конкурсу «Поющие струны» памяці Г.І. Жыхарава. У ім прынялі ўдзел вучні струнна-народнага аддзела ў трох узроставых групах. Для ўдзелу ў IX Мінскім гарадскім адкрытым конкурсе «Поющие струны» памяці Г.І. Жыхарава журы вырашыла рэкамендаваць наступных вучняў: у намінацыі «сольнае выканальніцтва» Ксенія Філіпенка, домра (настаўнік В.Ф. Калядка), Кацярына Марчанка, домра (настаўнік В.Ф. Калядка), Аліна Філіпенка, мандаліна (настаўнік В.Ф. Калядка), Ганна Маслоўская, домра (настаўнік В.Ф. Калядка), Кацярына Барташ, домра (настаўнік Д.І. Цітоў); у намінацыі «ансамблі» – Яраслава Дзяругіна і Ціхан Шурхай (настаўнік В.Ф. Калядка). Зычым удзельнікам ад нашай школы поспехаў на конкурсе!