Падзяка ад Міністэрства культуры Алене Юр’еўне Логінавай

27 жніўня 2021 г. на базе Спартыўна-культурнага цэнтра УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў» праходзіў жнівеньскі форум педагагічных работнікаў у сферы культуры «Адукацыя ў сферы культуры. Толькі эфектыўныя рашэнні».

Форум пачаўся з прадстаўлення выставачнай экспазіцыі аб дасягненнях і вопыце работы сістэмы адукацыі ў сферы культуры. Прагучала прывітанне міністра культуры Анатоля Маркевіча.

З дакладамі аб дзейнасці ўстаноў адукацыі ў сферы культуры ў 2020/2021 навучальным годзе і аб задачах на 2021/2022 навучальны год выступілі кіраўнікі навучальных устаноў сферы культуры.

У завяршэнні жнівеньскага форуму педагогам былі ўручаны ўзнагароды Міністэрства культуры і ўзнагароды Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, спорту і турызму. Настаўніку па класу фартэпіяна ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай Алене Юр’еўне Логінавай таксама была ўручана падзяка ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм».

Віншуем Алену Юр’еўну і дзякуем за выхаванне юных піяністаў, дыпламантаў і лаўрэатаў конкурсаў! Зычым добрых вучняў і поспехаў на творчым і педагагічным шляху!