Віншуем лаўрэатаў II міжнароднага моладзевага конкурсу «Славянскія самацветы»!

Творчыя спаборніцтвы праходзілі з 25 па 27 сакавіка 2018 года ў ДК МАЗ горада Мінска. У гэтым годзе конкурс сабраў больш за тысячу ўдзельнікаў з 34 гарадоў Беларусі і Расіі. Журы ацэньвала канкурсантаў па напрамках «вакальная творчасць» і «харэаграфічная творчасць».

Нашы вучаніцы паспяхова выступілі ў розных вакальных намінацыях. Годнае выступленне дзяўчат пацвярджаюць Дыпломы Лаўрэатаў!

Сафія Уцюпіна (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская) у  намінацыі «Дзіцячая песня»Лаўрэат II ступені (сярэдняя ўзроставая група)

Ангеліна Пушкар (настаўнік Ірына Дзмітрыеўна Лоўчая) у намінацыі «Дзіцячая песня»Лаўрэат II ступені (сярэдняя ўзроставая група)

Таццяна Пятроўская (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская) у намінацыі «Толькі джаз»Лаўрэат III ступені (старэйшая ўзроставая група)

Лізавета Галанава (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская) у намінацыі «Дзіцячая песня»Лаўрэат III ступені (малодшая ўзроставая група)

Віншуем нашых вучаніц і іх настаўнікаў з годнымі вынікамі! Зычым новых творчых поспехаў!