Віншуем «Рым-шот» з пацверджаннем звання Ўзорнага ансамблю!

1 лістапада 2020 г. у рамках фестывалю народнай творчасці «Сузор’е» 2020-2021 адбыўся агляд-конкурс народных і ўзорных калектываў аркестрова-інструментальнага жанру «Камертон». Калектыў ударных інструментаў ДМШМ №1 «Рым-шот» (кіраўнік Аляксандра Ганькова, канцэртмайстар Эльдар Шырынаў) паспяхова пацвердзіў званне Ўзорнага ансамблю. Удзельнікі ансамбля – вучні нашай школы.

У склад журы конкурсу ўвайшлі вядомыя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь пад старшынствам  Вячаслава Бартноўскага – прафесара УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў», акадэміка Міжнароднай гуманітарнай акадэміі «Еўропа-Азія», галоўнага дырыжору Еўразійскага сімфанічнага аркестру. Журы адзначыла прафесіяналізм і высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў калектыву, разнастайнасць рэпертуару (ад класічных твораў да кінамузыкі Ханса Цымера), прафесіяналізм перакладанняў, якія былі зроблены Аляксандрай Ганьковай.

Віншуем калектыў з пацверджаннем звання! Зычым невычэрпнага натхнення і новых творчых перамог!