Віншуем Сафію Уцюпіну – Лаўрэата III Міжнароднага тэлевізійнага праекту «КУБОК ДРУЖБЫ»!

З 30 студзеня па 2 лютага 2020 г. ў Мінску адбыўся масштабны Міжнародны тэлевізійны праект «КУБОК ДРУЖБЫ».

Гэта ўжо трэці па ліку тэлепраект, які сканцэнтраваў разам прафесіяналаў рознага круга – педагогаў, артыстаў, прадзюсараў, іміджмекераў. Конкурс традыцыйна сабраў удзельнікаў з усёй Беларусі, а таксама краін бліжняга і далёкага замежжа. На мерапрыемствы свае здольнасці можна было прадставіць у пяці намінацыях: вакальная, харэаграфічная, тэатральная, інструментальная творчасць, выяўленчае мастацтва. Сярод выступоўцаў – выканаўцы-салісты, а таксама ансамблі ў 15 узроставых катэгорыях. Мара кожнага ўдзельніка – стаць зоркай тэлебачання.

Нашу школу на конкурсе прадстаўляла вучаніца эстраднага аддзялення Сафія Уцюпіна (настаўнік І.А. Мышкоўская).

У склад журы, якое ацэньвала ўдзельнікаў намінацыі «Вакальная творчасць», увайшлі Святлана Стацэнка, заслужаны дзеяч культуры РБ, мастацкі кіраўнік цэнтра музычных мастацтваў імя У. Мулявіна; Глеб Лапіцкі, генеральны дырэктар ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск»», дырэктар дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»; Наталля Шаміладзэ, музычны рэдактар шоў «Голос», «Голос. Дети»; Інна Радаева, музычны эксперт праекту «Победитель» (1 канал Расія), педагог і прадзюсар удзельнікаў праектаў «Голос», «Голос. Дети», «Детская новая волна» (Расія), арт-дырэктар музычнага праекту «Дядя Ваня». Па рашэнні журы Сафія стала Лаўрэатам III ступені!

Віншуем Сафію і яе настаўніцу з удалым выступам! Зычым не спыняцца на дасягнутым, заўсёды рухацца наперад, пакараць любыя вяршыні!