Віншуем Аляксея Яршова – Лаўрэата Міжнароднага конкурсу піяністаў у Бішкеку!

6 снежня 2020 года ў г. Бішкек (Кіргізія) у рамках V Міжнароднага праекта «BISHKEK MUSIC GAMES» прайшоў Міжнародны конкурс піяністаў. Конкурс быў прысвечаны 100-годдзю кіргізскага Савецкага кампазітара Мукаша Абдраева.

Арганізатарам конкурсу выступіў цэнтр творчых ініцыятыў «Art aspect».

Мэта конкурсу – развіццё інструментальнага выканальніцтва, выяўленне і заахвочванне таленавітых навучэнцаў, студэнтаў і педагогаў, а таксама пашырэнне камунікатыўнай прасторы паміж музычнымі навучальнымі ўстановамі.

Акрамя Міжнароднага конкурсу піяністаў у рамках V Міжнароднага праекта «BISHKEK MUSIC GAMES» таксама прайшлі конкурсы выканаўцаў на струнных інструментах, выканаўцаў на духавых інструментах, выканаўцаў на народных інструментах, маладых кампазітараў.

Усе конкурсы праводзіліся ў завочнай форме, па відэазапісе. Прадстаўлены былі 3 катэгорыі па выбары канкурсанта: BRONZE LINE, SILVER LINE і GOLD LINE. Ўзроставыя групы ўдзельнікаў дзяліліся на: I – да 10 гадоў, II – 11-12 гадоў, III – 13-14 гадоў, IV – 15-18 гадоў, V – 19-30 гадоў (студэнты), VI – «Настаўнік-вучань», а таксама VII – «Арт-майстар» (выкладчыкі і прафесійныя музыкі).

Аляксей Яршоў, навучэнец 4 класа фартэпіяннага аддзялення (настаўнік Святлана Аляксандраўна Разько) прыняў удзел у катэгорыі GOLD LINE і стаў Лаўрэатам I ступені!

Віншуем Аляксея Яршова і яго настаўніка і зычым ім новых творчых перамог!