Віншуем Аліну Філіпенка – Лаўрэата III Міжнароднага музычнага конкурсу «Talents of the World»!

З 31 мая па 4 чэрвеня 2021 г. у рамках праекта «Міжнародная творчая майстэрня» (г. Адэса, Украіна) прайшоў III Міжнародны музычны конкурс «Talents of the World». У конкурсе спаборнічалі ўдзельнікі з Украіны, Беларусі, Польшчы, Малдовы.

Мэта і асноўныя задачы конкурсу:

* выяўленне і падтрымка юных выканаўцаў;

* павышэнне выканальніцкіх кампетэнцый;

* удзел у рэалізацыі міжнародных, у прыватнасці мастацкіх і мастацка-адукацыйных праектаў і праграм, з прыцягненнем замежных спецыялістаў да правядзення майстар-класаў і іншых формаў адукацыйнай і мастацкай дзейнасці;

* умацаванне міжнародных сувязяў сярод удзельнікаў конкурсу;

* папулярызацыя творчасці класічных і сучасных кампазітараў;

Конкурс праходзіў у 3 тура ў наступных намінацыях:

• фартэпіяна

• струнна-смычковыя інструменты

• народныя і этна-інструменты

• духавыя і ўдарныя інструменты

Да ўдзелу запрашаліся музыкі 5 узроставых катэгорый.

У склад журы конкурсу ўвайшлі вядучыя выкладчыкі і кампазітары з ліку прадстаўнікоў дзяржаў удзельнікаў мерапрыемства.

Вучаніца ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай па класе мандаліны Аліна Філіпенка (настаўнік В.Ф. Калядка, канцэртмайстар Т.А. Камай) прыняла ўдзел у конкурсе і па яго выніках стала Лаўрэатам I ступені!

Вольга Фёдараўна Калядка ўвайшла ў склад журы конкурсу і атрымала падзяку ад арганізатараў.

Віншуем Аліну, яе настаўніка і канцэртмайстра з перамогай! Зычым новых творчых поспехаў і высокіх дасягненняў на ніве музыкі!