Віншуем Лаўрэатаў VI Міжнароднага конкурсу юных піяністаў «Музычная лілея»!

З 15 красавіка па 5 мая 2021 года ў Наваполацку прайшоў VI Міжнародны конкурс юных піяністаў «Музычная лілея».

Заснавальнікі і арганізатары конкурсу:

▪ Наваполацкі гарадскі выканаўчы камітэт;

▪ Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта;

▪ Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў № 1 г. Наваполацка».

Журы:

Юрый Мікалаевіч Гільдзюк – Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі;

Яўгенія Аляксандраўна Гарбунова – выкладчык Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;

Арніс Зандманіс – прафесар Латвійскай акадэміі музыкі імя Язэпа Вітала.

У сувязі з эпідэміялагічным становішчам конкурс праводзіўся дыстанцыйна, па відэазапісах.

Чэнь Хуайлэ, навучэнка 2 класа фартэпіяннага аддзялення, у першай узроставай групе (да 9 гадоў) стала Лаўрэатам I ступені. Настаўнік Ірына Валянцінаўна Бяганская.

Іван Багдановіч, навучэнец 3 класа фартэпіяннага аддзялення, у першай узроставай групе (да 9 гадоў) стаў Лаўрэатам II ступені. Настаўнік Галіна Міхайлаўна Косціна.

Аляксей Яршоў, навучэнец 4 класа фартэпіяннага аддзялення, у другой групе (10-11 гадоў) стаў Лаўрэатам II ступені. Настаўнік Святлана Аляксандраўна Разько.

Ганна Томіна, навучэнка 7 класа фартэпіяннага аддзялення ў трэцяй узроставай групе (12-13 гадоў) стала Лаўрэатам I ступені. Настаўнік Ірына Валянцінаўна Бяганская.

Паліна Новікава, навучэнка 6 класа фартэпіяннага аддзялення, у чацвёртай узроставай групе (14-15 гадоў) стала Лаўрэатам III ступені. Настаўнік Алена Юр’еўна Логінава.

Віншуем нашых вучняў і іх настаўнікаў з перамогай на конкурсе і зычым ім новых творчых поспехаў!

Відэаhttps://muzshkola.jimdofree.com/музычная-лiлея-2021/итоги-конкурса/