27-28 сакавіка 2021 года ў а.г. Стара-Барысаў (Рэспубліка Беларусь) прайшоў III Міжнародны конкурс-фестываль вакальнага і інструментальнага мастацтва «Натхненне роднага краю».
Сёлета ён атрымаў статус міжнароднага: разам з беларускімі канкурсантамі ў ім удзельнічалі юныя музыканты з блізкага замежжа. III Міжнародны конкурс-фестываль вакальнага і інструментальнага творчасці сумясціў два фарматы: вочны і дыстанцыйны.
Арганізатарамі конкурсу-фестывалю сталі Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь «Каралі», ДУА «Старабарысаўская Дзіцячая школа мастацтваў» пры падтрымцы Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта, Eurasion Creative Guild (Еўразійскай творчай гільдыі), Амерыканскай асацыяцыі домры і балалайкі, Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Конкурс праводзіўся ў намінацыях «Інструментальнае мастацтва», «Вакальнае мастацтва».
Конкурсныя праграмы ацэньвала журы міжнароднага класа:
Аляксандр Андрэевіч Цыганкоў (старшыня журы) – Народны артыст Расіі, прафесар Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, кампазітар;
Войін Васовіч – Прафесар па баяне і акардэону FILUM-a (г. Крагуевац, Сербія);
Качанс Сподрыс – Магістр музыкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі музычных школ «Con Anima», дырэктар міжнародных фестываляў і конкурсаў маладых выканаўцаў на духавых інструментах «WIND STARS», намеснік дырэктара Марупеской музычнай і мастацкай школы, уладальнік нагруднага Знака БАДОА, БХМД «За ўклад у развіццё духавога мастацтва» (г. Даўгаўпілс, Латвія).
Ерсайын Басыкара – Заслужаны дзеяч Рэспублікі Казахстан, прафесар Нацыянальнай акадэміі імя Курмангазы (г. Алма-Ата, Казахстан);
Вольга Сяргееўна Трамбіцкая – лаўрэат міжнародных конкурсаў; кіраўнік Народнага ансамбля інструментальнай музыкі «Кросны»; аўтар рэпертуарных зборнікаў для інструментальных калектываў; выкладчык УА «МДКМ» аддзялення «Народная творчасць» (інструментальная музыка) (Г. Мінск, Беларусь);
Аляксандр Сяргеевіч Цярэшчанка – выкладчык па класе духавых інструментаў, кіраўнік духавога аркестра УА «МДМК імя М.І. Глінкі» (г. Мінск, Беларусь).
Вучні некалькіх аддзяленняў ДМШМ №1 імя Л.П. Александроўскай прынялі ўдзел у конкурсе і былі ўдастоены званняў Лаўрэатаў:
Аліна Філіпенка (настаўнік Вольга Калядка, канцэртмайстар Таццяна Камай) – Лаўрэат I ступені;
Ансамбль «Акцэнт» – Яраслава Дзяругіна, Ціхан Шухрай (настаўнік Вольга Калядка) – Лаўрэат I ступені;
Ансамбль «Дружныя ноткі» – Дар’я Чыпізубава, Мар’яна Каляда, Антаніна Шпак (кіраўнікі Наталля Лянкевіч, Наталля Чарнавокая) – Лаўрэат I ступені;
Анатоль Лыскавец (настаўнік Віктар Лыскавец, канцэртмайстар Яўген Гальцоў) – Лаўрэат I ступені;
Ульяна Негадовіч (настаўнік Віктар Лыскавец, канцэртмайстар Яўген Гальцоў) – Лаўрэат II ступені.
All-focus All-focus
Віншуем нашых вучняў і іх настаўнікаў з яркімі перамогамі і зычым заваёвы новых музычных вышынь!