Віншуем Анатоля Лыскаўца – Лаўрэата конкурсу-фестывалю ў рамках IV Рэспубліканскага Форуму «Срэбны звон цымбалаў»!

У лютым 2021 года адбыўся заключны этап анлайн конкурсу-фестывалю ў рамках IV Рэспубліканскага Форуму «Срэбны звон цымбалаў». Форум быў прысвечаны 90-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча і 70-годдзю кафедры струнных народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Заснавальнікі форуму: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт, грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз музычных дзеячаў», «Асацыяцыя беларускіх цымбалістаў», УССА «Баранавіцкі музычны каледж».

1-ы адборачны тур канкурсантаў з горада Мінска праходзіў на сцэне Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай. Удзельнікі з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі ў 2-і этап конкурсу-фестывалю, спаборнічалі ўжо ў фармаце анлайн. Па выніках рэспубліканскага этапу конкурсных праслухваньняў, вучань Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай – цымбаліст Анатоль Лыскавец быў удастоены дыплома Лаўрэата II ступені.

Віншуем Анатоля Лыскаўца, педагога Віктара Міхайлавіча Лыскаўца і канцэртмайстра Яўгена Ігаравіча Гальцова з перамогай! Зычым далейшых поспехаў на творчым шляху!