29 – 31 сакавіка 2021 года ў сталіцы стартаваў IX Мінскі гарадскі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў на струнных смычковых інструментах «Вясновыя струны» імя Р.Б. Мысліўчыка.
Па думцы арганізатараў, асноўныя мэты конкурсу – гэта выяўленне і падтрымка адораных навучэнцаў, развіццё іх творчых здольнасцяў і павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, а таксама папулярызацыя мастацтва выканання на струнна-смычковых інструментах.
Праслухоўванне ўдзельнікаў праходзіла ў дыстанцыйным фармаце. Конкурс сабраў больш за 400 юных музыкантаў з дзіцячых музычных школ мастацтваў Мінска і Мінскай вобласці.
На суд высокапрафесійнага журы, у склад якога ўвайшлі лаўрэаты міжнародных конкурсаў, выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі, Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка, метадысты, былі прадстаўлены больш за 40 ансамбляў.
У намінацыі «Ансамблі» пераможцамі сталі 5 ансамбляў з ДМШМ № 1! Яны былі ўдастоены лаўрэацкіх званняў:
Дуэт Ганна Шэвандо, Аляксандр Блізнюк (настаўнікі Наталля Лянкевіч, Таццяна Камай) – Лаўрэат II ступені;
Трыа Аляксандр Князь, Міхаіл Шарай, Філіп Карповіч (настаўнікі Таццяна Камай, Надзея Цэхановіч, Ірына Мухамядзьярава) – Лаўрэат II ступені;
Дуэт «Зорачкі» (настаўнік Надзея Цэхановіч, канцэртмайстар Вікторыя Бяляўская) – Лаўрэат III ступені;
Дуэт Хуайлэ Чэнь, Марыя Малевіч (настаўнікі Ірына Бяганская, Валянціна Гарбацікава) – Лаўрэат III ступені;
Трыа Данііл Шарай, Фідэль Бароўскі, Міхаіл Мамонаў (настаўнікі Ірына Мухамядзьярава, Наталля Лянкевіч, Ала Нямцова) – Лаўрэат III ступені;
Ансамбль скрыпачоў малодшых класаў (кіраўнік Ірына Мухамядзьярава, канцэртмайстар Марыя Яковіна) – Лаўрэат III ступені.
Віншуем нашых лаўрэатаў і настаўнікаў-кіраўнікоў ансамбляў з выдатнымі вынікамі і зычым далейшага ўдасканалення ў ансамблевым выкананні!