У сакавіку ў горадзе Мінску прайшоў адборачны тур IX Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча. Як вядома, гэты конкурс праводзіцца ў Беларусі 1 раз на тры гады і аб’ядноўвае ўсіх выканаўцаў на народных інструментах. Яго заключны этап адбудзецца ўжо ў траўні 2021 г.
Мэты конкурсу — падтрымка таленавітай моладзі, развіццё яе творчых здольнасцяў і павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, папулярызацыя мастацтва выканання на народных інструментах, ўзбагачэнне нацыянальнай культуры перадавым міжнародным вопытам.
Адборачны этап праводзіўся па некалькіх намінацыях: «Баян», «Акардэон» «Цымбалы», «Балалайка», «Домра-мандаліна», «Гітара» у дзвюх узроставых групах.
Вучні ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай з поспехам прайшлі адборачныя туры ў сваіх намінацыях:
Аліна Філіпенка (намінацыя «Домра-мандаліна») (настаўнік Вольга Фёдараўна Калядка, канцэртмайстар Таццяна Аляксееўна Камай) – Лаўрэат II ступені;
Ксенія Філіпенка (намінацыя «Домра-мандаліна») (настаўнік Вольга Фёдараўна Калядка, канцэртмайстар Таццяна Аляксееўна Камай) – Лаўрэат II ступені;
Анатоль Лыскавец (намінацыя «Цымбалы») (настаўнік Віктар Міхайлавіч Лыскавец, канцэртмайстар Яўген Ігаравіч Гальцоў) – Лаўрэат III ступені.
All-focus
Віншуем нашых вучняў і іх настаўнікаў з паспяховымі вынікамі і зычым высокіх творчых дасягненняў!