У красавіку 2021 года ў г. Свідніца (Польшча) прайшоў XVII Міжнародны дыстанцыйны конкурс Digi—Talenty Wiosna.
485 заявак ў розныя намінацыі падалі ўдзельнікі з 22 краін: Беларусь, Літва, Латвія, Тайланд, Турцыя, Малдова, Балгарыя, Сербія, Боснія і Герцагавіна, Польшча, Расія, Украіна, Румынія, Казахстан, Кіпр, Паўночны Кіпр, Італія, Іспанія, Узбекістан, Венгрыя, Азербайджан і Ізраіль.
Павел Прымакоў, навучэнец 6 класа фартэпіяннага аддзялення (настаўнік Святлана Аляксандраўна Разько) прыняў удзел у конкурсе ў інструментальнай намінацыі «Арган» і стаў Лаўрэатам I ступені!
Віншуем Паўла і яго настаўніка Святлану Аляксандраўну Разько і зычым ім новых музычных перамог!