Конкурс «АЗart»

Віншуем удзельнікаў і пераможцаў II Адкрытага дыстанцыйнага конкурсу па музычна-тэарэтычных дысцыплінах «АЗart», які прайшоў з 1 па 5 сакавіка 2021 года на базе ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І. Глінкі»!

Адным з лідэраў па колькасці ўдзельнікаў стала ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай. Вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у АЗart’е ў намінацыях «Музыказнаўца-біёграф» і «Музычная журналістыка і крытыка». Працы ацэньваліся журы па цэлым шэрагу сур’ёзных крытэраў, у ліку якіх наяўнасць уласных разваг і высноў, пісьменнасць прамовы, дарэчнасць выкарыстання тэрміналогіі, лагічнасць выкладу. Па выніках конкурсу АЗart вучні атрымалі наступныя ўзнагароды:

Раман Радзюк (3 клас) у намінацыі «Музыказнаўца-біёграф» – Дыплом III ступені (настаўнік Алена Валер’еўна Каснерык);

Ганна Цемушава (7 клас) у намінацыі «Музычная журналістыка і крытыка» – Дыплом III ступені (настаўнік Наталля Аляксандраўна Лінкевіч);

Ганна Томіна (7 клас) у намінацыі «Музычная журналістыка і крытыка» – Дыплом III ступені (настаўнік Наталля Аляксандраўна Лінкевіч);

Дыяна Паўлоўская (7 клас) у намінацыі «Музычная журналістыка і крытыка» – Дыплом III ступені (настаўнік Марына Міхайлаўна Каляда);

Анастасія Сапоненка, Марта Сапоненка (6 клас) у намінацыі «Музыказнаўца-біёграф» – Дыплом «Лепшы творчы тандэм» (настаўнік Алена Валер’еўна Каснерык);

Соф’я Хахлова, Кацярына Карніевіч, Мілана Загорская, Мікіта Капышаў, Глеб Ляўковіч, Лізавета Алехнік, Сафія Паляшчук, Кацярына КірэеваСертыфікаты ўдзельнікаў.

Дыплома «За педагагічнае майстэрства» ўдастоена Наталля Аляксандраўна Лінкевіч.

Арганізатарам конкурсу выступіла ўстанова адукацыі «Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І. Глінкі». Конкурс праводзіўся ў дыстанцыйнай форме.

Асноўнымі мэтамі конкурсу сталі:

– актывізацыя прафесійнай цікавасці вучняў да музычна-тэарэтычнай адукацыі;

– садзейнічанне развіццю і рэалізацыі крэатыўных, творчых здольнасцей навучэнцаў;

– стымуляванне развіцця сучаснай методыкі прымянення мультымедыйнай і інтэрактыўнай практыкі ў творчай дзейнасці педагогаў-тэарэтыкаў ДШМ;

– павышэнне ўзроўню работы з электроннымі сродкамі на ўроках музычна-тэарэтычных дысцыплін;

– развіццё інтэгратыўнасці сувязяў паміж навучальнымі ўстановамі пачатаковага і сярэдняга звяна ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу.

Для ўдзельнікаў былі вызначаны наступныя групы:

– малодшая група – 11-15 гадоў,

– старэйшая група – 16-19 гадоў.

Конкурс праводзіўся ў наступных намінацыях:

– «Музычна-даследчая дзейнасць» (аналітычная праца па прапанаваным творы);

– «Музыказнаўца-біёграф» (прэзентацыя або відэафільм аб жыцці і творчасці кампазітара з прапанаванага спісу);

– «Музычная журналістыка і крытыка» (журналісцкая рэцэнзія на канцэртнае выступленне).

У 2021 годзе на конкурс было прадстаўлена звыш 100 работ. Усе прэзентацыі і рэцэнзіі ацэньвала прафесійнае журы, у складзе якога выкладчыкі МДМК імя М.І. Глінкі, старшыня – дацэнт кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі БДАМ, кандыдат мастацтвазнаўства Антаніна Аляксееўна Карпілава.

З вынікамі конкурсу можна азнаёміцца тут:

https://glinka-edu.by/wp-content/uploads/2021/03/Rezultaty-konkursa.pdf

Віншуем удзельнікаў конкурсу і зычым ім дапытлівасці і крэатыўнасці ў працы з рознымі жанрамі музыказнаўчых работ!